• 8 (01595) 2-17-16
13фев

Кіраўнік малады, справы - сталыя…

Ў Ліпнішках шмат цікавых месцаў, людзей, асаблівых абставін, служб. Яны тут прыжываюцца канчаткова, каб працягваць багатую гісторыю мястэчка з магдэбургскім правам. І няхай гэта ўжо не мястэчка. Але і не вёска - аграгарадок.

І ў ім у мінулым годзе з'явілася яшчэ адно незвычайнае месца, незвычайнае збудаванне, якое проста ўпрыгожыла Ліпнішкі. Я вяду гутарку пра новы адміністрацыйны будынак, гаспадарчыя памяшканні і саму тэрыторыю наўкол Ліпнішкаўскага лясніцтва, якое з'яўляецца структурным падраздзяленнем Іўеўскага лясгаса. Апошнім часам нікога ў раёне не здзівіш новымі будынкамі лясніцтваў раёна. Яны невялікія, але вельмі функцыянальныя, прыгожа аздобленыя сучаснымі будаўнічымі матэрыяламі з эстэтычна падабранымі і гарманічна злучанымі колерамі сцен, дахаў і г.д.

У Ліпнішках жа не проста пабудавалі новы будынак, тут стварылі нейкі асаблівы, прыгожы, чароўны куток аграгарадка. Не пройдзеш, не спыніўшы погляд, не захапіўшыся ўбачаным. Так, як і паўсюдна, быў зроблены стандартны праект, які зацвердзілі ў лясгасе, усё падлічылі, усё прадумалі. А далей - справа густу і асаблівых адносін да ўсяго, што наўкол, ляснічага Віталія Іванавіча Пясецкага, вельмі маладога па ўзросце кіраўніка, але сталага па сваіх справах і з немалым вопытам працы ў лясной гаспадарцы раёна.

Амаль дзесяць гадоў назад, пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітетэта імя Кірава, ён па запыту Іўеўскага лясгаса вярнуўся працаваць на сваю малую радзіму - дзяцінства правёў у Князікоўцах, у Ліпнішках закончыў сярэднюю школу. Спачатку працаваў памочнікам ляснічага ў Ліпнішках, у тым жа годзе ўжо ўзначаліў Лелюкінскае лясніцтва, а з 2013 года - ляснічы Ліпнішкаўскага структурнага падраздзялення лясгаса.

Віталій Іванавіч - яскравы доказ таго, што не кожны вопытны працаўнік пераважней маладога спецыяліста. У апошніх, як правіла, гарыць і іскрыцца душа ў жаданні даказаць сваю префесійную годнасць, па-новаму "вынайсці веласіпед" і, вобразна кажучы, паехаць на ім у бок далягляду. Каб дагнаць яго. А калі гаварыць афіцыяльна, маладыя больш сучасна думаюць, рэагуюць, працуюць.

Вось Віталій Іванавіч і даказаў гэта за такі кароткі тэрмін. Выбар прафесіі ў яго быў свядомым, жаданым. Таму і працаваць атрымліваецца з асалодай. А гэта такое шчасце - з задавальненнем ісці на працу.

На тэрыторыі лясніцтва 10 тысяч 600 гектараў лесу. Па агульнай плошчы гэта самае буйное лясніцтва раёна. І займае яно тэрыторыю трох сельсаветаў: Ліпнішкаўскага, Суботніцкага і Геранёнскага. Працуе ў лясніцтве 35 чалавек, пяць з іх - гэта брыгада лясгаса па пагрузцы вагонаў на станцыі Гаўя.

Большасць людзей калектыву спраўджваюць разуменні кіраўніка аб тым, якімі павінны быць працаўнікі - ініцыятыўнымі, з творчымі іскрынкамі, якія валодаюць прафесіяналізмам і жаданнем даказваць яго на справе.

І адзін з іх той, хто дапамог ляснічаму аздобіць стандартны праект асаблівай прыгажосцю. Нядаўна стаў працаваць у Ліпнішкаўскім лясніцтве перасяленец з Украіны Аляксандр Дзмітрыевіч Пашэль, здатны майстар разьбы па дрэве. Яго майстэрства і агульныя з Віталіем Іванавічам задумкі і сталі той асаблівай "фішкай" створанай прыгажосці новага памяшкання арганізацыі.

Каб нашы чытачы не падумалі, што тут толькі і робяць, што прыгажосць ствараюць, хачу дадаць, што калектыў, які ўзначальвае малады разумны кіраўнік, за мінулы год па выніках вытворчага спаборніцтва стаў чацвёртым сярод ста лясніцтваў Гродзенскай вобласці.

Нарыхтавана 40 тысяч 400 кубаметраў драўніны. Ад лесагаспадарчай дзейнасці атрымана 683300 рублёў, пасадзілі 16,3 гектара новага лесу.

А яшчэ Ліпнішкі ў захапленні наглядаюць, як шмат кветак на тэрыторыі лясгаса. І бачаць, як часам іх высаджвае на клумбы і кветнікі сам ляснічы. Наогул, Віталій Іванавіч чалавек ініцыятыўны, творчы, які заўжды ў калаўроце грамадскага жыцця аграгарадка. Ён - дэпутат сельскага Савета, дапамагае мясцовай уладзе ў розных пытаннях. Добрыя адносіны ў маладога кіраўніка і з іншымі арганізацыямі і ўстановамі аграгарадка.

Напрыклад, ён разам з жонкай і дачушкай прадстаўлялі Ліпнішкі на раённым свяце "Іўеўскі памідор".

Найлепш ахарактарызавала ляснічага старшыня сельвыканкама. Яніна Уладзіміраўна сказала: "Без такіх людзей, як Віталій Іванавіч, свет быў бы нецікавым, шэрым".

Вера Гулидова, "Iўеўскі край"

Полностью материал статьи можно прочитать по ссылке

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.

Новости сайта

Всегда актуальны.

Гродненское государственное производственное лесохозяйственное объединение информирует, что в целях противодействия… [...]

Подробнее ...
Так держать!

18 мая 2018 года в г. Лида проходила областная летняя… [...]

Подробнее ...
О визите экспертов Всемирного банка в Республиканский лесной селекционно-семеноводческий центр

Строительство комплексов по выращиванию посадочного материала с закрытой корневой системой… [...]

Подробнее ...
Вручены государственные награды

Более 30 работников лесной отрасли получили государственные награды. Медали «За… [...]

Подробнее ...

С целью поддержки талантливой молодежи и развития у школьников навыков… [...]

Подробнее ...
Лес - наше будущее!

С 14 по 21 апреля в целях сохранения и приумножения… [...]

Подробнее ...

Во исполнение постановления Совета Министров Республики Беларусь от 10 апреля… [...]

Подробнее ...

12 апреля 2018 года состоялась встреча министра лесного хозяйства Беларуси… [...]

Подробнее ...
Виталий Дрожжа назначен министром лесного хозяйства Беларуси

5 апреля, Минск /Владимир Матвеев - БЕЛТА/. Президент Беларуси Александр… [...]

Подробнее ...
"Неделя леса - 2018"

В соответствии с приказом Министерства лесного хозяйства Республики Беларусь от… [...]

Подробнее ...