• 8 (01595) 2-17-16
Панядзелак, 15 Красавік 2019 14:21

Акцыя "Тыдзень лесу" паспяхова стартавала ў Іўеўскім раёне

Акцыя "Тыдзень лесу", якая стартавала ў Рэспубліцы Беларусь 13 красавіка, набірае свае абароты ў Іўеўскім раёне.

У той час, як работнікі лясгаса садзілі лес, займаліся добраўпарадкаваннем месцаў адпачынку, першасныя арганізацыі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Іўеўскага райвыканкама, Іўеўскай РА ГА «БРСМ», РА РГА "Белая Русь" працавалі ў базіснай ўзорным гадавальніку ДЛГУ "Іўеўскі лясгас".

У аўторак лес чакае добраахвотны дэсант навучэнцаў ДУА "Гімназія №1 г. Іўе", а ў чацвер прадстаўнікоў Іўеўскай сярэдняй школы.

Успейте пасадзіць сваё дрэва!

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.