У ДЛГУ "Іўеўскі лясгас" адбылася сустрэча з прадстаўнікамі устаноў раёна на чале з Літашам Сяргеем Уладзіміравічам - членам абласной інфармацыйнай групы, генеральным дырэктарам Гродзенскага гандлёва-вытворчага прадпрыемства "Фармацыя".
У гэты раз разглядаліся пытанні знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь, рэалізацыі нацыянальных інтарэсаў і ўмацавання пазітыўнага іміджу беларускай дзяржавы на міжнароднай арэне; сістэмы аздараўлення насельніцтва; папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх; акцыі "Дом без гвалту", якая праводзіцца АУС.