• 8 (01595) 2-17-16
Аўторак, 10 Снежань 2019 10:47

Свята запальвання агнёў на галоўнай ёлцы горада

7 снежня 2019 года ў г Іўе прайшло свята запальвання агнёў на галоўнай ёлцы горада.

У праграме мерапрыемства гасцей чакалі: тэатралізаваны спектакль «Навагодні феерверк»; інтэрактыў «Гаворачая елка»; гульні, конкурсы, карагоды ад Дзеда Мароза і Снягуркі; выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, дансінг-шоў праграма.

Арганізацыі і ўстановы г.Іўе склалі цэлы «Казачны экспрэс» Дзядоў Марозаў і Снягурак.

Дзед Мароз і Снягурка ДЛГУ "Іўеўскі лясгас" віншавалі ўсіх з надыходзячымі Навагоднімі і Каляднымі святамі і частавалі дзяцей прысмакамі.

Арганізацыю ўдзелу лясгаса на свяце ўзяў на сябе прафсаюзны камітэт з удзелам наймальніка.

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.