• 8 (01595) 2-17-16
Аўторак, 24 Снежань 2019 16:59

"Лабараторыя навагодняга настрою"

Навагоднія і Калядныя святы самыя чаканыя, самыя яркія і радасныя. Дзеці чакаюць падарункаў, сюрпрызаў, чараўніцтва.

Прафсаюзны камітэт ДЛГУ "Іўеўскі лясгас" 23 снежня арганізаваў паездку на турыстычны комплекс "Вольны Мельнік" (АГ. Дворышча Лідскага раёна) з наведваннем навагодняй праграмы для дзяцей "Лабараторыя навагодняга настрою".

Падчас трохгадзіннай праграмы дзяцей чакалі навагодняя снежная дыскатэка, вясёлыя гульні, конкурсы, фокусы, неонавае, тэсла і крыо шоу, пачастункі і падарункі.

Таксама ўсе жадаючыя маглі сфатаграфавацца з Вярхоўнай феяй Малефісэнтай.

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.