• 8 (01595) 2-17-16
Чацвер, 09 Красавік 2020 12:44

Уведзена забарона на наведванне лясоў!

На тэрыторыі Іўеўскага раёна з 08.04.2020г. ўведзена забарона на наведванне лясоў.

У рэспубліцы склалася напружаная сітуацыя з ляснымі пажарамі. Штодня на тэрыторыі ляснога фонду Міністэрства лясной гаспадаркі рэгіструюцца выпадкі лясных пажараў, асноўнай прычынай якіх з'яўляецца пераход агню пры выпальванні сухой расліннасці на землях іншых катэгорый.Рост пажарнай небяспекі ў лясах абумоўлены таксама дэфіцытам вільгаці і моцным парывістым ветрам.

Паводле інфармацыі дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" з 7 красавіка 2020 г. на большай частцы рэспублікі усталяваны IV клас пажарнай небяспекі па ўмовах надвор'я.

З мэтай недапушчэння ўзнікнення надзвычайных сітуацый на падставе рашэння Іўеўскага раённага Выканаўчага камітэта на тэрыторыі ляснога фонду ДЛГУ "Іўеўскі лясгас" з 08.04.2020г. ўведзена забарона на наведванне грамадзянамі лясоў, ўезд на тэрыторыю ляснога фонду транспартных сродкаў.

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.