• 8 (01595) 2-17-16
22нояб

Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі - 2018»

Па шматгадовай традыцыі восенню ва ўсіх абласцях нашай рэспублікі адбыліся ўшанаванне лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу.

17 лістапада 2018 года ў горадзе Іўе прайшоў абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі - 2018».

Сімвалам свята стаў вялікі Багач са збожжам з палёў усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Упершыню прагучаў гімн Дажынак. Аўтарам вершаў гімна з'яўляецца беларускі паэт, грамадска-палітычны дзеяч, ураджэнец Іўеўшчыны Іван Карэнда. Для гасцей відовішчнай падзеі была прапанавана насычаная культурная праграма.

Пачаўся фестываль святочным шэсцем пераможцаў абласнога спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2018 года. Упершыню было праведзена маляўнічае тэатралізаванае шэсце “Ад зерня да зерня”. Нікога не пакінула раўнадушным выстава-прэзентацыя і конкурс караваяў сярод раёнаў вобласці, конкурс на лепшы дажыначнага сноп.

У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу адбылося ўзнагароджанне пераможцаў спаборніцтва па ўборцы ўраджаю 2018 года, канцэрт Дзяржаўнага акадэмічнага ансамбля танца Беларусі, а таксама выставы-прэзентацыі эканамічнага патэнцыялу Іўеўскага раёна, фотавыставы «Іўеўская зямля - сузор'е народаў, рэлігій і культур». У цэнтры горада, на плошчы Камсамольскай, працавала фотавыстава «З гісторыі абласнога фестывалю-кірмаша працаўнікоў вёскі «Дажынкі»». Была арганізавана работа ААТ «Мабільныя ТэлеСістэмы» (МТС), найбуйнейшага аператара мабільнай сувязі ў Беларусі, Расіі і іншых краінах СНД.

Адбылася паказальная дэманстрацыя тэхнікі, выпускаемай філіялам ТАА «Техпромимпекс» «Амкадор Гродна». На працягу свята працавалі тэматычныя пляцоўкі «Талака» (тэматычныя падворкі раёнаў Гродзенскай вобласці і гаспадарак раёна), «Богачоўскі кірмаш» (гандаль харчовымі і прамысловымі таварамі), працаваў Горад майстроў (выставы-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнай творчасці майстроў і рамеснікаў Гродзенскай вобласці, майстар-класы па народных рамёствах).

Уразілі прысутных выставы-экспазіцыі філіяла ТАА «Техпромимпекс» «Амкадор Гродна», ААТ «Мінскі трактарны завод», а таксама выстава-прэзентацыя тэхнікі жыццезабеспячэння. На свяце працаўнікоў вёскі адкрыліся новыя гарадскія аб'екты - алея водных скульптур на беразе возера і сквер закаханых. Багатую, яркую і запамінальную канцэртную праграму прапанавалі на свяце таленавітыя артысты. Гледачоў радавалі канцэрты: «Мы разам», арганізаваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі, групы «Дразды» і Беларускага дзяржаўнага ансамбля «Песняры».

Змястоўны адпачынак для дарослых і дзяцей забяспечылі спартыўная, дзіцячая, маладзёжная пляцоўкі, аглядная пляцоўка (аглядныя палёты на верталёце). Адбылося конна-гістарычнае шоу «Крылатыя Ваяры Вялікага Княства Літоўскага» коннаспартыўнага клуба «Залатая шпора» г.Мінска. Былі арганізаваны катанне на конях і выстава-паказ паляўнічых сабак.

Фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі - 2018» у горадзе Іўе пакінаў гасцям і ўдзельнікам свята мностваў яркіх і маляўнічых успамінаў, зарад бадзёрасці і пазітыўнага настрою надоўга.

Оставить комментарий

Убедитесь, что Вы ввели всю требуемую информацию, в поля, помеченные звёздочкой (*). HTML код не допустим.